Сталі вядомыя патрабаванні дзяржавы да парафіі закрытага Чырвонага касцёла ў Мінску
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Гэта буйная сума грошаў. Раней у Курыі называлі такія выплаты непад'ёмнымі і несправядлівымі.
На святой Імшы 22 снежня пробашч парафіі святога Сымона і святой Алены ў Мінску (закрытага Чырвонага касцёла) закрануў «далікатнае пытанне аб сітуацыі на канец года». Ксёндз Франц Рудзь паведаміў, што доўг парафіі перад дзяржаўным прадпрыемствам «Спадчына», якое з'яўляецца ўласнікам касцёла, складае 148 тысяч рублеў. Гэта 43 тысячы даляраў па цяперашнім курсе.
«Гэты доўг я атрымаў, і гэта на нашай парафіі. На заканчэнне года няма з чаго асабліва падводзіць вынікі. Але тое, з чаго я з вамі распачынаю, такая вось сітуацыя. Молімся аб тым, каб мы маглі вярнуцца ў свой касцёл, і каб там парафія жыла, як гэта было адпачатку», – сказаў святар.
Таксама ён падзякаваў парафіі за тое, што яна дружная, збіраецца разам на працягу апошніх гадоў [нягледзячы на тое, што храм закрыты]. Адзначыў, што захаваліся і хор, і малітоўныя суполкі і групы.
Пробашч не канкрэтызаваў, за што менавіта гэты доўг. Верагодна, выплата гэта сумы з'яўляецца адной з умоваў таго, каб парафію зноў пусцілі ў Чырвоны касцёл.
На вячэрняй Імшы святар дадаў, што доўг быў адпачатку, калі ён прымаў парафію, і што яго давядзецца выплочваць. Пры гэтым, ніякіх фінансавых сродкаў яму не перадалі, а рахунак парафіі ўвогуле арыштаваны па рашэнні суда – і калі там з'яўляюцца нейкія сродкі, іх адразу забіраюць на выплату доўга.
У 2020 годзе супольнасці ўжо выстаўлялі патрабаванне аплаціць буйную суму. Тады яна была яшчэ большай – 156 тысяч рублёў. Гэта абумоўлівалі «амартызацыяй» храма і падаткамі за карыстанне зямлёй. Тады ў парафіі палічылі неправамернымі такія патрабаванні і прасілі перадаць касцёл ва ўласнасць супольнасці. Аднак гэтага не адбылося.
У Курыі архідыяцэзіі тады назвалі выплаты непад'ёмнымі і несправядлівымі – і патлумачылі, чаму.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі
-
Тры гады як закрыты Чырвоны касцёл у Мінску: вернікі пачынаюць зваротны адлік
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
Рэдкі выпадак: дэлегацыя дзяржслужачых разам з біскупамі і праваслаўным святаром наведалі касцёл