Logo
Print this page

Прыехалі з Гродзеншчыны, захавалі веру. Святар наведаў дзвюх сясцёр на краі Расіі і распавёў пра іх мару

Пробашч з Валгаграда асвяціў дом і адправіў для сясцёр святую Імшу.

Пробашч каталіцкай парафіі святога Мікалая ў Валгаградзе наведаў двух састарэлых сясцёр, якія жывуць на далёкім хутары на Доне ў двух гадзінах язды з горада. Гэта ўраджэнкі Беларусі – Ядвіга і Уладзіслава. Старэйшай цяпер – 88 гадоў, малодшай – 81.

«Калісьці яны пераехалі на працу з Гродзенскай вобласці. Так і засталіся, захавалі веру і веравызнанне. Пакуль дазваляў узрост і здароўе, нягледзячы на транспартныя складанасці, прыязджалі ў храм у Валгаград».

Пробашч парафіі айцец Марцін Мілчаноўскі, які прыехаў сюды служыць з Польшчы, прынёс сёстрам вялікую радасць – асвяціў іх дом, адправіў святую Імшу, удзяліў намашчэнне хворых (глядзіце фота ніжэй). І распавёў пра мару старэйшай сястры – пабываць на Вялікдзень у храме на ўрачыстай Імшы.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Media

Last modified onСерада, 19 Люты 2025 14:28
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.