Гістарычны будынак кляштара знеслі ў Навагрудку – манахіні просяць дапамогі, каб пабудаваць новы
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Відаць, ён не адпавядаў сучасным патрабаванням. У новым будынку сёстры змогуць несці служэнне ў лепшых умовах.
Гістарычны будынак кляштара сясцёр назарэтанак у Навагрудку цалкам разабралі ў межах рэканструкцыі. Гэта вынікае з відэа [глядзіце ніжэй], якое апублікавалі манахіні, з просьбай аб ахвяраваннях на пабудову новага будынка:
«Нашага кляштара ў Навагрудку ўжо няма, не засталося і фундаментаў».
Афіцыйнай інфармацыі пра гэта не было – як і тлумачэння, з чым звязаны знос будынка. Відаць, ён не адпавядаў сучасным патрабаванням.
На кадрах у канцы роліка заўважна, што ўжо распачата будоўля новага кляштара. Мяркуючы па фрагментах з праекту, будынак будзе большым, трохпавярховым – такім чынам, сёстры змогуць несці служэнне ў лепшых умовах.
Вядома, што гістарычны будынак пачалі разбіраць у красавіку, а ў траўні з'явілася відэа, на якім заўважна, што будынак ужо амаль разабралі. У каментарах мясцовыя жыхары напісалі, што кляштар назарэтанак на гэтым месцы застанецца – тут плануюць узвесці новы будынак.
Каб сабраць на яго сродкі, сёстры цяпер звярнуліся па дапамогу.
Знесены будынак не быў у спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў, аднак меў вялікае духоўнае і гістарычнае значэнне. Менавіта тут служылі 11 сясцёр-назарэтанак, благаслаўлёных мучаніц, расстраляных нацыстамі.
Гэты кляштар быў адкрыты ў хуткім часе пасля таго, як сёстры назарэтанкi прыбылi ў Навагрудак у 1929 годзе па запрашэнні тагачаснага бiскупа Зыгмунта Лазiнскага, каб займацца выхаваннем дзяцей i моладзi, апекавацца касцёлам Перамянення Пана (Белай Фарай).
Падчас вайны кляштар забралі ў назарэтанак і вярнулі яго манахіням у 1990-х гадах. На працягу 30 гадоў тут праводзілі заняткі з дзецьмі і моладдзю, «Канікулы з Богам». Таксама гэта адзінае месца ў Гродзенскай вобласці, дзе сёстры выпякаюць гостыі, аплаткі на вігілійны стол.
Media
Related items
-
«Імшы не будзе». Старадаўні касцёл у Ружанах застаўся без святара
-
Царква не можа маўчаць пры несправядлівасці ў грамадстве, але... Нюансы патлумачыў святар
-
На новы навучальны год дабраславілі ў касцёлах Беларусі – топ-5 фота і відэа
-
«Боль для ўсіх нас». Яшчэ адзін святар вымушана пакідае Беларусь – пасля 32 гадоў служэння
-
У Брэсце пачынаюць будаўніцтва новага касцёла. Якім ён будзе?