Logo
Print this page

Метастазы ў лёгкіх: арцыбіскуп Кандрусевіч сам паведаміў пра свой стан

Ён падзякаваў за малітву і запрасіў ахвяраваць свае цярпенні падчас Вялікага посту не толькі за сваё навяртанне, але таксама за Беларусь.

Арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да вернікаў праз канал Catolic.by на YouTube, каб паведаміць пра стан свайго здароўя і падзякаваць за малітву.

Напярэдадні паведамлялася, што заслужаны іерарх праходзіць хіміятэрапію.

Арцыбіскуп паведаміў, што два гады таму ў яго знайшлі рак, меланому, пасля гэтага была зроблена аперацыя. Затым іерарх перыядычна праходзіў абследванне.

«Усё было добра, але два тыдні таму падчас кантрольнай праверкі выявілася, што ў мяне ёсць метастазы, якія пайшлі на лёгкія. Я не адчуваю гэтага, але факт ёсць фактам», – сказаў арцыбіскуп.

Ён падзякаваў усім за малітвы і нагадаў, што вернікі перажываюць цяпер Вялікі пост, падчас якога суперажываюць Езусу, які цярпеў за нас і нашыя грахі:

«Мы павінны ахвяроўваць нашы цярпенні за наша навяртанне [да Бога], за поспех людзей у іх духоўным адраджэнні, а таксама за нашу краіну».

Заслужаны іерарх пажадаў усім здароўя душы і цела.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.