Першымі беларусамі, якія сустрэліся з новым Папам Рымскім, сталі грэка-католікі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Гэта тры беларускіх святара і архімандрыт Сяргей Гаек.
Падчас адной з першых сустрэч свайго пантыфікату Леў XIV заклікаў захоўваць традыцыі Усходніх Каталіцкіх Цэркваў. Сустрэча новага Папы з усходнімі католікамі адбылася 14 траўня.
На аўдыенцыі прысутнічала дэлегацыя беларускіх святароў, у складзе якой апостальскі адміністратар для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, айцец Андрэй Абламейка з Мінска, айцец Андрэй Крот з Гродна і айцец Яўген Усошын, канцлер курыі апостальскай адміністратуры, паведамляе Vatican News.
На трансляцыі было відаць, што архімандрыт Сяргей Гаек падарыў Пантыфіку абразок, аднак не было чуваць зместу кароткай размовы.
«Касцёл мае патрэбу ў вас. Які ж вялікі ўклад можа даць нам сёння хрысціянскі Усход!» – падкрэсліў Леў XIV.
Асаблівую ўвагу ён надаў праблеме захавання ўсходніх традыцый у дыяспары. Ён падкрэсліў, што вернікі, якія пакідаюць свае родныя землі з прычыны войнаў, пераследу, нестабільнасці ці беднасці, рызыкуюць страціць не толькі Радзіму, але і рэлігійную ідэнтычнасць.
«Захаванне ўсходніх абрадаў больш важнае, чым лічыцца», – нагадаў Папа, цытуючы свайго папярэдніка Льва XIII.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
-
Знік самы папулярны ў сацсетках беларускі святар. Што здарылася?
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Стала вядома, што беларускі біскуп сказаў Папе Рымскаму: «Мы ўсе стомленыя вайной»
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі