Нечакана заспяваў, прыехаў на мікрааўтобусе – новы Пантыфік ужо паспеў здзівіць свет
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
«Нашу ў сваім сэрцы пакуты дарагога ўкраінскага народа», – адзначыў Папа ў першым нядзельным звароце.
Новаабраны Пантыфік 11 траўня ўпершыню правёў нядзельную малітву з базілікі Святога Пятра, нечакана заспяваўшы старажытную малітву «Уладарка Неба» на латыні.
Пасля свайго звароту Леў XIV, замест традыцыйнага чытання, раптам зацягнуў старажытны спеў «Regina Coeli». Гэты нечаканы жэст выклікаў хвалю захаплення сярод вернікаў, многія з якіх далучыліся да спеву. Такі непасрэдны падыход можа сведчыць аб асабістым стылі Пантыфіка, адзначае Vatican News.
Падчас малітвы, заклікаючы да міру, Папа падкрэсліў:
«Нашу ў сваім сэрцы пакуты дарагога ўкраінскага народа. Трэба зрабіць усё магчымае, каб як найхутчэй дасягнуць сапраўднага, справядлівага і трывалага міру».
Напярэдадні Леў XIV таксама здзівіў нечаканым візітам у рымскі санктуарый, дзе сустрэўся з вернікамі. А прыехаў ён на мікрааўтобусе Volkswagen на пярэднім сядзенні.
Media
Related items
-
У Беларусь прыбыў новы Апостальскі нунцый: чаму гэта важна
-
«Успомніцца і тым, хто маўчыць». Біскупы пракаментавалі жорсткую атаку на Кіеў
-
Упершыню ў каталіцкім храме ў РФ пройдзе акцыя «у падтрымку ўдзельнікаў СВО»
-
Праз цэнтр Мінска прайшло масавае шэсце католікаў: топ-10 фота і відэа
-
Зніклі крыжы на могілках у Гудагаі. Што гэта можа быць?