Першыя сёлета працэсіі Божага Цела прайшлі па вуліцах гарадоў Беларусі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Вось як гэта было ў Пінску. А найбольш масавыя шэсці чакаюцца ў Мінску і Гродне.
Штогадовыя Эўхарыстычныя працэсіі па цэнтральных вуліцах населеных пунктаў пачалі праводзіць каталіцкія вернікі. Першыя сёлета масавыя ўрачыстыя шэсці католікаў адбыліся 1 чэрвеня ў Брэсце, Пінску і Магілёве.
Працэсіі Божага Цела ўзначалілі біскупы [відэа і фота з Пінску з Instagram дыяцэзіі глядзіце ніжэй]. Разам з магілёўскімі вернікамі ў працэсіі прайшоў кіраўнік епіскапату, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыстовых, да якога прымеркаваныя шэсці, сёлета католікі адзначаць 19 чэрвеня. Але правядзенне працэсій у многіх месцах часта пераносяць на іншыя дні. У цэнтры Мінска шэсце плануецца на 15 чэрвеня.
Другі горад Беларусі, дзе арганізуюць найбольш масавыя працэсіі Божага Цела па цэнтральных вуліцах, – Гродна. Тут звычайна дату правядзення шэсця не пераносяць і праводзяць у чацвер, непасрэдна ў дзень свята. Гэта значыць, што сёлета працэсія ў Гродне чакаецца 19 чэрвеня.
Працэсія Божага Цела – гэта штогадовая «маніфестацыі веры», прысвечаная святу Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Вернікі ідуць з урачыстай і прыгожай працэсіяй па цэнтральных вуліцах, каб дабраславіць горад, дамы і працоўныя месцы, маліцца аб тым, каб Гасподзь зберагаў ад голаду і вайны, каб нагадаць пра ахвяру і любоў Хрыста, засведчыць аб сваёй веры.
У Эўхарыстычнай працэсіі ідуць дзеці ў белай вопратцы, якія высцілаюць дарогу пялёсткамі кветак для Езуса Хрыста. Ягонае Цела пад выглядам хлеба нясе святар у Манстрацыі. Па дарозе працэсія спявае і здзяйсняе прыпынкі ля чатырох алтароў для пакланення Целу Хрыста, для малітвы і чытання Евангелля.
Media
Related items
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
Рэдкі выпадак: дэлегацыя дзяржслужачых разам з біскупамі і праваслаўным святаром наведалі касцёл
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся
-
Пакаянне за Беларусь і пілігрымка да Каралевы Беларусі: дзве важныя падзеі на захадзе і ўсходзе