Стала вядома, калі ў цэнтры Мінска католікі правядуць масавае шэсце
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Працэсія Божага Цела плануецца раней за свята – па дзвюх прычынах.
Правядзенне агульнагарадской працэсіі Божага Цела запланавана ў Мінску сёлета на нядзелю, 15 чэрвеня. Мяркуецца, што ўрачыстае шэсце, як і раней, пачнецца ад касцёла на Залатой Горцы і пройдзе праз цэнтр сталіцы, паведамілі парафіянам пробашчы сталічных парафій.
Свята Цела і Крыві Хрыстовых, да якога прымеркавана працэсія, сёлета католікі адзначаюць у чацвер, 19 чэрвеня. У Мінску, і ў многіх іншых гарадах правядзенне Эўхарыстычных працэсій звычайна пераносяць на бліжэйшую пасля свята нядзелю, каб большая колькасць вернікаў мела магчымасць прыняць удзел ва ўрачыстым шэсці. Але сёлета працэсію ў Мінску запланавалі правесці перад святам – па дзвюх прычынах.
З-за «позняга» Вялікадня ўрачыстасць Цела і Крыві Хрыстовых прыпадае на другую палову чэрвеня, у той час як у Мінску імкнуцца праводзіць працэсію ў канцы мая – пачатку чэрвеня, да разгару канікул і сезону адпачынкаў, каб больш вернікаў змаглі сабрацца на набажэнстве.
Па-другое, бліжэйшая нядзеля пасля ўрачыстасці – 22 чэрвеня, калі дзяржава адзначае «Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа». На гэтую дату ў горадзе запланаваны адпаведныя мерапрыемствы.
Другі горад Беларусі, дзе арганізуюць найбольш масавыя працэсіі Божага Цела па цэнтральных вуліцах, – Гродна. Тут звычайна дату правядзення шэсця не пераносяць і праводзяць у чацвер, непасрэдна ў дзень свята. Гэта значыць, што сёлета працэсія ў Гродне павінна прайсці 19 чэрвеня.
Працэсія Божага Цела – гэта штогадовая «маніфестацыі веры», прысвечаная святу Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Вернікі ідуць з урачыстай і прыгожай працэсіяй па цэнтральных вуліцах, каб дабраславіць горад, дамы і працоўныя месцы, маліцца аб тым, каб Гасподзь зберагаў ад голаду і вайны, каб нагадаць пра ахвяру і любоў Хрыста, засведчыць аб сваёй веры.
У Эўхарыстычнай працэсіі ідуць дзеці ў белай вопратцы, якія высцілаюць дарогу пялёсткамі кветак для Езуса Хрыста. Ягонае Цела пад выглядам хлеба нясе святар у Манстрацыі. Па дарозе працэсія спявае і здзяйсняе прыпынкі ля чатырох алтароў для пакланення Целу Хрыста, для малітвы і чытання Евангелля.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме
-
500 вернікаў з Беларусі падарожнічаюць па Еўропе і дзеляцца ўражаннямі
-
Найбуйнейшая пілігрымка з Беларусі адпраўляецца ў Рым
-
Асеннія фотасесіі зрабілі беларускія манахіні
-
Святар РПЦ прайшоў праз Святыя брамы ў Ватыкане. Як так?