Logo
Print this page

Вось гэта дзіва! Пчолы зрабілі «хустку» на фігуры Панны Марыі ў Беларусі

Вернікі не здзівіліся, і вось чаму.

Каталіцкая парафія ў Дзятлаве Гродзенскай вобласці апублікавала дзівосныя здымкі з фігурай Панны Марыі на вуліцы ля прыдарожнага крыжа побач з квітнеючым полем. Скульптуру Багародзіцы, на якой паблякла і аблезла фарба, упрыгожыў... рой пчол!

Прычым, насякомыя абляпілі фігуру так, што пакрылі галаву Божай Маці доўгай хусткай. Пчолы роўна расселіся на галаве, плячах і спіне, а аблічча пакінулі цалкам адкрытым.

Вернікі ў каментарах не здзівіліся, указаўшы на тое, што пчала з'яўляецца сімвалам чысціні Панны Марыі, і вядомыя выпадкі, калі пчолы вакол яе абразоў рабілі аклады з сотаў.

Якраз нядаўна завяршыўся месяц, прысвечаны Багародзіцы. На працягу траўня каталіцкія вернікі збіраліся ля прыдарожных крыжоў і яе фігур, чыталі і спявалі малітвы да Панны Марыі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onПанядзелак, 09 Чэрвень 2025 16:38
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.