Logo
Print this page

Беларусаў замежжа запрашаюць у пілігрымку – з цікавосткамі і творчасцю Барадуліна

«Гэта падарожжа заўжды неверагоднае», – гавораць арганізатары.

Чацвёртае пешае паломніцтва беларусаў замежжа пройдзе па маршруце Варшава-Кодэнь-Кастамлоты 26 ліпеня – 2 жніўня. Вернікі збяруцца, каб прайсці 210 км за 7 дзён у санктуарыі пад самай беларускай мяжой.

«Гэта падарожжа заўжды неверагоднае – нас прымаюць у польскіх парафіях як найважнейшых гасцей, навакольная прырода нічым не адрозніваецца ад беларускай. Наша пілігрымка невялічкая – ў ёй прымаюць удзел да 30 асобаў. За 7 дзён усе робяцца блізкімі сябрамі», – гавораць арганізатары і запрашаюць далучацца таксама тых, хто, магчыма, адчувае сябе адзінокім, згубленым ва ўмовах эміграцыі.

Сёлета ўдзельнікам абяцаюць новыя цікавосткі: элементы экскурсіі па дарозе, лекцыі пра духоўнасць ў творчасці Рыгора Барадуліна. А літургія ў Кастамлотах плануецца ў візантыйскім (грэка-каталіцкім) абрадзе.

Запіс у пілігрымку і ўся інфармацыя – тут >

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onСубота, 14 Чэрвень 2025 12:04
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.