Шлях да Радзімы з Богам – беларусы замежжа праводзяць «дарослую» пілігрымку
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
«Адчуваем сябе як дома», гаворыць удзельнік трэцяга пешага паломніцтва да мяжы з Беларуссю.
Трэці раз пешае паломніцтва беларусаў замежжа праходзіць у Польшчы 20-27 ліпеня па маршруце Варшава – Кастамлоты, да санктуарыя на мяжы з Беларуссю. У шлях адправіліся 25 чалавек, якія за 7 дзён пройдуць 210 кіламетраў, распавёў суарганізатар пілігрымкі Арцём Ткачук.
Ён адзначыў, што ў паломніцтве разам ідуць людзі з самым разнастайным родам заняткаў:
«Інжынер, лекар, журналіст, айцішнік, мэнэджэр, навуковец, фінансіст, студэнт... Сярэдні ўзрост удзельнікаў – 33 гады, таму гэта пілігрымка сталая, глыбокая, малітоўная. Цуд Божы, што людзі збіраюцца, выходзяць у шлях, дзеля гэтага пакідаюць працу, бяруць адпачынак. Сёлета ў пілігрымцы шмат новых людзей, многія ідуць упершыню. Большасць удзельнікаў – з варшаўскага душпастырства беларускіх католікаў, але ёсць і такія, што прыехалі здалёк, з іншых гарадоў».
Арганізатары вырашылі не мяняць дэвіз пілігрымкі, бо ён застаецца актуальным – «З Богам да Беларусі»:
«Пайсці да Радзімы з Богам, несці Беларусі Бога. У парафіях па дарозе ўжо ведаюць, чакаюць нашу пілігрымку, прымаюць вельмі сардэчна, асабліва тут, побач з Беларуссю, з вялікай гасціннасцю – таму, адчуваем сябе як дома».
Дарэчы, у пілігрымцы ідуць маладыя сужэнцы – тыя самыя, што летась павянчаліся проста падчас паломніцтва, а цяпер адзначаюць першую гадавіну шлюбу.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Найбуйнейшая пілігрымка з Беларусі адпраўляецца ў Рым
-
Знік самы папулярны ў сацсетках беларускі святар. Што здарылася?
-
Кранальныя відэа са святаром робіць беларуская парафія
-
«Спадзяюся, што людзі, даведаўшыся пра гэта, умацуюцца ў веры». З'явілася вестка ад ксяндза Акалатовіча
-
А вы бачылі, як вырабляюць ружанцы? Працэс паказаў беларускі майстар