Logo
Print this page

Беларусы паказваюць атмасферу на Юбілеі моладзі ў Рыме

Да 3 жніўня, калі пройдзе галоўная Імша свята з удзелам Пантыфіка, моладзь чакаюць разнастайныя мерапрыемствы.

Пілігрымы з Беларусі прыбылі на юбілей моладзі ў Рыме – найбуйнейшую падзею Святога 2025 года ў Каталіцкай царкве. Вечны горад запоўнілі сотні тысяч юнакоў і дзяўчат з 146 краін свету. Нечаканай кульмінацыяй у першы дзень свята, 28 ліпеня, стала прывітанне Папы Льва XIV.

У той вечар на ватыканскай плошчы і прылеглых вуліцах сабралася каля 120 тысяч маладых паломнікаў. Да 3 жніўня, калі пройдзе галоўная Імша свята з удзелам Пантыфіка, моладзь чакаюць разнастайныя мерапрыемствы.

Фота і відэа з Юбілею моладзі выкладваюць у сторыс біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, які суправаджае групу сваёй дыяцэзіі, Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі, святары і самі маладыя пілігрымы.

Media

Last modified onЧацвер, 31 Ліпень 2025 13:30
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.