Стала вядома, што беларускі біскуп сказаў Папе Рымскаму: «Мы ўсе стомленыя вайной»
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Іерарх запрасіў Пантыфіка наведаць Беларусь.
Дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска распавёў на сваёй старонцы пра змест кароткай размовы з Папам Рымскім 1 кастрычніка падчас Генеральнай аўдыенцыі на плошчы святога Пятра ў Ватыкане.
Іерарх разам са святарамі і вернікамі дыяцэзіі ўдзельнічаў у пілігрымцы ў Рым з нагоды Юбілейнага году. Пасля аўдыенцыі біскупы, якія ў ёй удзельнічалі, па чарзе падыходзілі да Пантыфіка, каб прывітаць яго. У размове, якая доўжылася каля 15 секунд, біскуп Зноска запрасіў Льва XIV наведаць Беларусь і паспеў сказаць:
«Наш Касцёл марыць і моліцца, каб Ваш візіт у нашую краіну стаў магчымым. Мы ўсе стомлены вайной паміж нашымі суседзямі, а Ваш прыезд у Беларусь будзе знакам супакою і надзеі».
Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які таксама наведаў Рым разам з пілігрымамі сваёй дыяцэзіі, не сустракаўся з Пантыфікам, бо заставаўся падчас аўдыенцыі са сваёй групай, а не з біскупамі.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Усмешкі, сардэчкі, лайкі. Як адрозніваецца стыль «новых» біскупаў і што яшчэ ад іх чакаюць
-
Асаблівы выпадак: Папскі нунцый ва Украіне маліўся ля стыхійнага мемарыялу і суцяшаў пацярпелых
-
Самы папулярны хрысціянскі курс? У беларускім Касцёле пашырае ўплыў «Альфа»
-
Без кантактаў з прэсай і афіцыйных сустрэч правялі першыя дні ў Ватыкане вызваленыя беларускія святары
-
Кадры, якія ўражваюць: грэка-каталіцкая моладзь малілася на месцы гібелі мірных жыхароў у Цярнопалі