Logo
Print this page

Сумуюць па Беларусі: што адбываецца з вызваленымі святарамі і чаму яны маўчаць

Як даведаліся вернікі, святароў размясцілі ў адным з кляштараў у Рыме.

Амаль праз праз два месяцы пасля вывазу з Беларусі ў Ватыкан вызваленых каталіцкіх святароў ксяндза Генрыха Акалатовіча і айца Анджэя Юхневіча вернікам сталі вядомыя некаторыя звесткі пра іх.

Нагадаем, за ўвесь гэты час не з'явілася ніякай афіцыйнай інфармацыі пра тое, што святары знаходзяцца ў Рыме, а самі яны не зрабілі ніякіх заяваў, не былі заўважаны на публіцы і амаль не выходзілі на сувязь. Цяпер стала зразумела, чаму.

Як даведаліся вернікі, святароў размясцілі ў адным з кляштараў у Рыме, дзе яны знаходзяцца ўвесь гэты час і, верагодна, будуць пражываць і далей. Прычына, па якой святары рэдка выходзяць на кантакт, банальная: яны не маюць тэлефонаў і іншых тэхнічных сродкаў сувязі.

Аднак – знаходзяцца на поўным забеспячэнні, у тым ліку неабходнымі лекамі: праходзяць медыцынскае абследванне, аднаўляюцца пасля працяглага часу зняволення. Моляцца, удзельнічаюць у святых Імшах і – сумуюць па Беларусі. Калі яны змогуць вярнуцца на Радзіму, невядома: канкрэтыкі ў гэтым пытанні, як і ўвогуле аб далейшым лёсе святароў, пакуль няма.

Таксама пацвердзілася здагадка, якую мы рабілі, пра «абет маўчання». Гэта сапраўды так: у бліжэйшыя месяцы не варта чакаць публікацый пра святароў. У Ватыкане яны далі абяцанне, што як мінімум на працягу году пасля вызвалення не будуць рабіць ніякіх заяваў, выступаў і займацца якой-кольвек публічнай дзейнасцю. Хто ініцыяваў такую умову, вернікам дакладна невядома.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.