Logo
Print this page

Адбылася Імша беларускага епіскапату за мір для Украіны і Святой Зямлі – але непрыкметна

Не былі апублікаваныя ніякія анонсы, каб запрасіць вернікаў далучыцца да малітвы. Ёсць у графіку і Расія.

21 лютага каталіцкі епіскапат Беларусі павінен быў прыняць удзел у агульнаеўрапейскім Эўхарыстычным ланцугу ў інтэнцыі міру ва Украіне, у Святой Зямлі і ва ўсім свеце.

Па ініцыятыве Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (CCEE), кожны дзень падчас Вялікага посту адзін з нацыянальных епіскапатаў кантынента абавязаны арганізаваць прынамсі адну святую Імшу ў інтэнцыі ахвяр вайны і з просьбай да Бога аб «бяззбройным і раззбройваючым» міры ва Украіне, у Святой Зямлі і ва ўсім свеце.

Каляндар эўхарыстычных цэлебрацый, апублікаваны CCEE, складзены ў алфавітным парадку. Згодна з ім, дата малітвы за мір беларускага епіскапату была прызначана на 21 лютага. Але епіскапатам не былі апублікаваныя ніякія анонсы, каб запрасіць вернікаў далучыцца да малітвы. 

У гэты дзень святую Імшу за мір з удзелам біскупа вернікі заўважылі ў архікатэдральным касцёле ў Мінску – яе цэлебраваў увечары ў суботу Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. 

Іншыя біскупы маглі адпраўляць такую Імшу асобна ў розных храмах, але і на гэты конт анонсаў не было, адпаведна, жадаючыя не мелі магчымасці далучыцца. 

Ёсць у графіку і Расія. Епіскапат РФ павінен арганізаваць Імшу за мір для Украіны і Святой Зямлі 21 сакавіка. Падрабязных звестак аб малітве расійскага епіскапату пакуль няма.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onСубота, 21 Люты 2026 18:55
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.