Адбылася Імша беларускага епіскапату за мір для Украіны і Святой Зямлі – але непрыкметна
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Не былі апублікаваныя ніякія анонсы, каб запрасіць вернікаў далучыцца да малітвы. Ёсць у графіку і Расія.
21 лютага каталіцкі епіскапат Беларусі павінен быў прыняць удзел у агульнаеўрапейскім Эўхарыстычным ланцугу ў інтэнцыі міру ва Украіне, у Святой Зямлі і ва ўсім свеце.
Па ініцыятыве Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (CCEE), кожны дзень падчас Вялікага посту адзін з нацыянальных епіскапатаў кантынента абавязаны арганізаваць прынамсі адну святую Імшу ў інтэнцыі ахвяр вайны і з просьбай да Бога аб «бяззбройным і раззбройваючым» міры ва Украіне, у Святой Зямлі і ва ўсім свеце.
Каляндар эўхарыстычных цэлебрацый, апублікаваны CCEE, складзены ў алфавітным парадку. Згодна з ім, дата малітвы за мір беларускага епіскапату была прызначана на 21 лютага. Але епіскапатам не былі апублікаваныя ніякія анонсы, каб запрасіць вернікаў далучыцца да малітвы.
У гэты дзень святую Імшу за мір з удзелам біскупа вернікі заўважылі ў архікатэдральным касцёле ў Мінску – яе цэлебраваў увечары ў суботу Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
Іншыя біскупы маглі адпраўляць такую Імшу асобна ў розных храмах, але і на гэты конт анонсаў не было, адпаведна, жадаючыя не мелі магчымасці далучыцца.
Ёсць у графіку і Расія. Епіскапат РФ павінен арганізаваць Імшу за мір для Украіны і Святой Зямлі 21 сакавіка. Падрабязных звестак аб малітве расійскага епіскапату пакуль няма.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
-
Папа Рымскі з лякарні патэлефанаваў Пуціну – каб выратаваць дзве тысячы чалавек
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці