BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Дзе ў Беларусі засталіся грэка-каталіцкія парафіі і колькі іх?

Прайшла перарэгістрацыю гомельская парафія, якая была самай першай зарэгістравана ў Беларусі – у снежні 1991 года.

Пасля пазбаўлення рэгістрацыі трох грэка-каталіцкіх парафій у Брэсцкай вобласці, паўстала пытанне: колькі супольнасцяў уніятаў засталося ў Беларусі і дзе? Такіх актуальных звестак у адным месцы, на жаль, няма, таму паспрабавалі сабраць іх.

Аказалася, што ва ўсёй Пінскай дыяцэзіі засталася толькі адна грэка-каталіцкая парафія – у Гомелі.

У цэлым, паводле інфармацыі ў Адзіным дзяржаўным рэгістры, у які павінны быць унесены ўсе рэлігійныя арганізацыі, 4 супольнасці дзейнічаюць у Мінску, 1 — у Маладзечне, 2 — у Віцебску, 1 — у Полацку, 1 — у Оршы, 1 — у Магілёве, 1 — у Гомелі.

Таксама вядома, што 1 парафія працягвае дзейнасць у Гродне, 1 — у Лідзе, хоць звестак пра гэтыя арганізацыі пошук у Адзіным дзяржаўным рэгістры не выдае.

Такім чынам, усе, акрамя трох супольнасцяў Брэстчыны, атрымалі новую рэгістрацыю. Цяпер у Беларусі засталося 13 грэка-каталіцкіх парафій. Калі гэта не так, просім паведаміць нам праз асабістыя паведамленні ці каментары.

Цікава, што прайшла перарэгістрацыю гомельская парафія «Трох Свяціцеляў», якая была самай першай зарэгістравана ў Беларусі – паводле дадзеных у рэестры. Гэта адбылося ў снежні 1991 года.

Гэтая супольнасць з'яўляецца нешматлікай і не мае свайго храма. Службы праходзяць у гомельскім касцёле звычайна двойчы на месяц, сюды прыязджае служыць святар з Магілёва. Бліжэйшая служба, паводле раскладу, павінна адбыцца 19 красавіка.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onАўторак, 14 Красавік 2026 18:39
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць