Logo
Print this page

Сваю «Радаўніцу» адзначылі і католікі – у адзіным такім месцы ў Беларусі

Пасля святой Імшы вернікі разам са святаром ішлі працэсіяй на могілкі, каб правесці там набажэнствы.

У дні, калі праваслаўныя адзначаюць Радуніцу, распавядаем, што ёсць такая традыцыя і ў некаторых католікаў. На Нараўляншчыне на гомельскім Палессі, у адзіным такім кутку ў Беларусі, згодна з мясцовай традыцыяй каталіцкія вернікі таксама адзначаюць «Радаўніцу» ў адну з нядзель пасля Вялікадня.

Сёлета гэта адбылося ў Другую Велікодную нядзелю, на свята Божай Міласэрнасці. У Нароўлі, вёсках Грушаўка, а таксама Лубень і Мальцы (якія знаходзяцца на самай мяжы з Украінай) католікі масава наведвалі могілкі і маліліся за памерлых.

Пасля святой Імшы вернікі разам са святаром ішлі працэсіяй на могілкі, каб правесці там набажэнствы з малітвай да Ўваскрослага Езуса аб вечным жыцці для спачылых.

Такім чынам, у гэтым рэгіёне католікі моляцца за памерлых не толькі падчас восеньскіх «Дзядоў» (1-2 лістапада, дзень Усіх святых і ўспамін Усіх памерлых вернікаў), але і ў Велікодны перыяд.

Media

Last modified onПанядзелак, 20 Красавік 2026 12:21
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.