Надзея, маўчанне, малітва. Што цяпер са святарамі, якія хутка могуць пакінуць Беларусь
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Парафія ў Салігорску, пробашчу якой таксама не працягнулі дазвол, выдаліла допіс з заклікам пісаць звароты ў дзяржаўныя структуры.
Каталіцкія вернікі Беларусі працягваюць непублічную малітву аб тым, каб улады змянілі рашэнне адносна польскіх святароў, якім не працягнулі дазвол на далейшае служэнне ў краіне.
Рэакцыі на гэта рашэнне так і не з'явілася – ні на афіцыйных рэсурсах Касцёла, ні на старонках парафій.
Нават быў выдалены допіс з Instagram парафіі ў Салігорску, пробашчу якой таксама не працягнулі дазвол. Нагадаем, там заклікалі пісаць звароты ў дзяржаўныя структуры, але праз суткі гэты допіс знік і больш парафія нічога не паведамляла.
Таксама маўчаннем суправаджаецца сітуацыя ў іншых парафіях, пробашчам якіх не працягнулі дазвол.
Ускосна праблему пацвердзіў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі ў інтэрв'ю Vatican News, адзначыўшы, што «святары з Польшчы, якія служылі дзесяцігоддзямі, усё часцей не атрымліваюць дазволу на далейшую працу».
Тым часам вернікі даведаліся некаторыя дэталі пра некалькіх святароў, якія ў хуткім часе могуць пакінуць Беларусь.
З краіны вымушаны былі выехаць двое святароў, што доўгія гады служылі ў Віцебскай дыяцэзіі, але трэці – кусташ санктуарыя ў Браславе ксёндз Станіслаў Мжыглуд [на фота] пакуль змог застацца. Гэта бачна на здымках з Першай Камуніі, якая адбылася 24 траўня. Як стала вядома шырокаму колу вернікам, святар атрымаў дазвол застацца ў Беларусі яшчэ на тры месяцы. Вернікі моляцца, каб гэты дазвол быў працягнуты.
Таксама з надзеяй і малітвай супольнасці чакаюць перагляду рашэння па іншым святарам, у тым ліку адносна пробашча ў Нарачы айца Паўла Леліто. Нядаўна падчас кангрэсу Рэгіянальнага вікарыяту ордэна кармэлітаў босых у Беларусі яго абралі настаяцелем кляштара ў Нарачы на наступнае трохгоддзе. Значыць, застаецца надзея, што святар зможа працягнуць служэнне ў Беларусі.
Відавочна, што вырашыць праблему касцёльныя ўлады спрабуюць «у цішыні», не афішуюць ні саму праблему, ні перамовы на гэты конт з дзяржаўнымі ўладамі.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Хацеў памерці ў Беларусі. Вернік наведаў ксяндза, які пасля 36 гадоў служэння вымушана вярнуўся ў Польшчу
-
Пры загадкавых абставінах у Рыме памёр вядомы расійскі святар
-
Беларускі біскуп заклікаў да малітвы за перамовы Украіны і Расіі
-
Замест ксяндза – біскуп. У Беларусі нагадалі пра востры недахоп святароў
-
Яшчэ раз пра крэмацыю: як пахаваць прах па-хрысціянску, адказалі ў Касцёле