Logo
Print this page

Каб знайсці грошы на рамонт касцёла ў Рэчыцы, на аўкцыён выставілі карціну

Парафія тут невялікая, таму сродкі сабраць няпроста.

На пляцоўцы для правядзення аўкцыёнаў з'явіўся дабрачынны лот: нацюрморт. У апісанні гаворыцца, што атрыманыя сродкі ад продажу карціны пойдуць на рамонт каталіцкага храма Найсвяцейшай Тройцы ў Рэчыцы Гомельскай вобласці:

«За ваша ахвяраванне вы атрымаеце не толькі прыгожую карціну для дома, але і шчырую падзяку вернікаў, а таксама Божае дабраславенне».

Таксама ўказаны рахунак парафіі, на які можна ахвяраваць сродкі. Пачатковы кошт лота – 250 рублёў. Магчымая перасылка карціны ў межах Беларусі.

У касцёле патрабуе рамонту сакрыстыя – тут яшчэ зімой прарвала трубу і заліло сцены. Парафія ў Рэчыцы невялікая, сродкі сабраць няпроста, таму вернікі вырашылі паспрабаваць прадаць карціну.

Яе аўтар – вядомая рэчыцкая мастачка-пейзажыстка, майстар нацюрморту і тэкстыльнага малюнку Ніна Фяськова.

Media

Last modified onАўторак, 15 Верасень 2026 14:36
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.