З аўкцыёну прадалі карціну, каб адрамантаваць касцёл у Рэчыцы
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Калекцыянер падзякаваў за выдатны нацюрморт і пацікавіўся, ці хопіць грошай, атрыманых за карціну, каб зрабіць рамонт у храме.
Ідэю з правядзеннем дабрачыннага аўкцыёну, пра які мы распавядалі, удалося рэалізаваць. Нагадаем, каб знайсці грошы на рамонт каталіцкага храма Найсвяцейшай Тройцы ў Рэчыцы, парафіяне выставілі на электронныя таргі карціну.
У касцёле патрабуе рамонту сакрыстыя – тут яшчэ зімой прарвала трубу і заліло сцены. Парафія ў Рэчыцы невялікі, сродкі сабраць няпроста, таму вернікі вырашылі паспрабаваць прадаць нацюрморт мясцовай мастачкі Ніны Фяськовай.
Пакупніку абяцалі не толькі прыгожую карціну для дома, але і шчырую падзяку вернікаў, а таксама Божае благаславенне.
Як мы заўважылі, таргі адбыліся і карціну паспяхова прадалі. Праўда, без павышэння кошту, а па пачатковай цане лота – 250 рублёў.
Была зроблена адна стаўка, і нацюрморт сышоў пакупніку пад нікам Amatar. Мяркуючы па ягоным профілі, гэта калекцыянер, які ўжо шмат гадоў купляе розныя рэчы з аўкцыёнаў і мае добрую рэпутацыю.
Amatar падзякаваў прадаўцу за «выдатны нацюрморт па прывабным кошце» і пацікавіўся, ці хопіць грошай, атрыманых за карціну, каб зрабіць рамонт у храме? Яму адказалі, што канешне не хопіць, але яны дапамогуць пачаць працы і зрабіць «самае крытычнае».
Media
Related items
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Чырвоны касцёл у Мінску не адкрыюць своечасова. Стаў вядомы новы тэрмін
-
«Духоўны комплекс» пабудуюць у Пружанах. Але штосьці тут не так
-
У Мінску легендарны майстар адкрыў дабрачынны барбершоп. Ён каталіцкі
-
Чаму канцэрты ў касцёле ў Брэсце – з'ява больш небяспечная, чым гэта можа здавацца