BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Уваход у касцёл – праз кантроль міліцыі. Такое было ў Смаргоні

Побач з касцёлам была святочная сцэна і лакацыі «Дажынак», таму храм таксама узялі ў ачапленне.

Парафіянам касцёла святога Міхала Арханёла ў Смаргоні 5 верасня давялося заходзіць у святыню праз брамкі кантролю міліцыі. Як мы заўважылі, раніцай у суботу пра гэта папярэдзіла парафія праз абвестку ў сацсетцы.

У той дзень у Смаргоні праводзілі раённыя «Дажынкі», сумешчаныя з Днём гораду. Касцёл знаходзіцца ў самым цэнтры, побач была святочная сцэна і лакацыі «Дажынак», і храм таксама ўзялі ў міліцэйскае ачапленне.

Як відаць на афіцыйных фота, мерапрыемствы з удзелам кіраўніцтва раёна праходзілі ля араторыя імя святога Яна Боска, які размешчаны ля касцёла.

Нягледзячы на суботу, 5 верасня многія парафіяне ішлі ў святыню: у гэты дзень тут было тры святых Імшы (вячэрняя, як правіла, нядзельная, таму шматлюдная). Акрамя таго, 5 верасня было набажэнства Першай суботы месяца, якую шануюць многія вернікі.

Раніцай духавенства парафіі ўзяло ўдзел у мітынгу «За мірнае неба дзякуем».

Media

Last modified onНядзеля, 06 Верасень 2026 15:01
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць