Logo
Print this page

Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне

На жаль, яна ўжо не выглядае так аўтэнтычна, як раней.

7 лістапада адбылося асвячэнне адноўленай капліцы XIX стагоддзя ў вёсцы Расла Смаргонскага раёна. Гэта тая самая прыдарожная капліца, якую год таму знёс п'яны кіроўца.

Яна была гісторыка-культурным помнікам. Як мы распавядалі, затрачаную на аднаўленне суму спагналі з вінаватага ў аварыі: у эквіваленце мінімум каля 11 тысяч даляраў.

Набажэнства правёў пробашч парафіі Святой Тройцы ў Жодзішках ксёндз Павел Гардзейчык. Важную ролю ў захаванні помніка адыгралі мясцовыя жыхары, якія прынялі ўдзел у яго аднаўленні і добраўпарадкаванні, паведаміла раённая газета «Светлы шлях».

Пры параўнанні фота бачна, што адноўленая капліца, на жаль, ужо не выглядае так аўтэнтычна, як раней.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onСубота, 07 Лістапад 2026 14:19
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.