Logo
Print this page

Гамяльчук зняў мастацкі фільм пра крызіс шлюбных адносін - ВІДЭА

Карціну, на стварэнне якой затрачана 3 тысячы даляраў, бясплатна прадставяць гледачам на вялікім экране.

17 верасня ў 19:00 у гомельскім Гарадскім цэнтры культуры адбудзецца паказ кароткаметражнага мастацкага фільма «Выпрабаванне», знятага гомельскай аматарскай студыяй. Уваход вольны.

Фільм здымаўся ў Гомельскім раёне ў сакавіку 2014 года. Склад удзельнікаў гурта цалкам непрафесійны - для кожнага члена каманды праца ў кіно была ўпершыню. Галоўныя ролі выканалі ды-джэй радыё «107,4 FM» Яўген Коласаў і студэнтка мінскай акадэміі мастацтваў Яніна Саборава. На стварэнне карціны затрачана 3 тысяч даляраў.

Па сюжэце сямейная пара, якая знаходзіцца на мяжы разводу, трапляе ў экстрэмальную сітуацыю, дзякуючы якой героі пераглядаюць стаўленне адзін да аднаго.

Сцэнар: Таццяна Целяшова, Сяргей Філатаў. Рэжысёр: Сяргей Філатаў. Аператар: Гарык Вепшыкоўскі.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.