У мундзіры да алтара: незвычайная пара абвянчалася ў касцёле ў Пінску
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Жаніх удзельнічаў у сакрамэнце шлюбу ў ваеннай форме – такога мы яшчэ не бачылі.
Фота нядаўняга вянчання ў пінскім каталіцкім храме прыцягнула ўвагу тым, як да алтара прыйшоў жаніх. Замест святочнага гарнітура ён вырашыў заключыць шлюбны саюз і даць абяцанні перад Богам у любові і вернасці сваёй жонцы ў параднай ваеннай форме.

Такое мы бачым упершыню. Здымкі з вянчання Данііла і Ліаны апублікаваў у Instagram паблік «Пінская катэдра». Фота не дазваляюць разгледзець форму ў дэталях, але падобна, што жаніх — лётчык. Верагодна, ён капітан Ваенна-паветраных сіл Беларусі.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Нагадаем, у Каталіцкай царкве падчас сакрамэнту шлюбу сужэнскі саюз заключаецца на ўсё жыццё — шлюб лічыцца непарыўным, абвянчацца можна толькі адзін раз у жыцці.
Related items
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці