Logo
Print this page

Хор гомельскага касцёла запрашае: ноты ведаць не абавязкова!

Галоўнае - гэта жаданне спяваць. Навучаць нават тых, у каго няма ні слыху, ні голасу :)

Хор гомельскай рыма-каталіцкай царквы запрашае ўсіх, хто жадае спяваць, у першую чаргу мужчын. Патрабаванне толькі адно - імкненне навучыцца спяваць. Наяўнасць музычнай адукацыі і нават слыху зусім не абавязковае. Кіраўнік хору касцёла Галіна Ешчына абяцае навучыць спяваць ўсіх жадаючых.

Хор спявае кожную нядзелю падчас святой Імшы, а таксама на святы. Жадаючых спяваць мужчын і жанчын запрашаюць на рэпетыцыі, якія праходзяць па панядзелках і пятніцах у 19.30. Таксама можна падысці на сумоўе пасля першай і другой нядзельнай Імшы. Звярнуцца можна да арганісткі Галіны Ешчынай.

Media

Last modified onПанядзелак, 29 Красавік 2019 14:01
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.