Logo
Print this page

Лепшыя музыкі Гомеля далі бясплатны Велікодны канцэрт [фота, відэа]

Класічная музыка традыцыйна прагучала ў касцёле на святочным тыдні.

Таццяна Томсан і яе сябры ўжо некалькі гадоў ладзяць ў гомельскай рымска-каталіцкай царкве бясплатныя канцэрты на святы Раства і Вялікадня. Не змяняючы добрай традыцыі, у нядзелю 7 красавіка музыкі правялі ў касцёле Велікодны канцэрт класічнай музыкі.

Пры поўным аншлагу прагучалі выдатныя творы Вівальдзі, Гайдна, Бізэ, Штраўса, Марыконэ і іншых вялікіх кампазітараў. У канцэрце прымалі ўдзел адны з лепшых музыкаў Гомеля ў складзе «Томсан-Трыа» ды інструментальнага ансамбля струнных і духавых інструментаў. Салістамі выступілі Уладзімір Глямбоцкі (габой) і Андрэй Краўцоў (фагот).

Нагадаем, што напярэдадні канцэрту - у суботу - у касцёле прайшло яшчэ адно цікавае мерапрыемства - Велікодныя рэкалекцыі для моладзі "Рызыкні сустрэцца з Богам" (фота, відэа).

 

Media

Last modified onНядзеля, 07 Красавік 2013 21:36
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.