Logo
Print this page

У іспанскі санктуарый дастаўлены абраз Маці Божай Будслаўскай [ФОТА]

Першую ікону з Беларусі прывезлі ў Тарэсьюдад католікі з Гомеля.

У дні фэсту ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе каталіцкая сям'я з Гомеля ўдзельнічала ў святкаванні 40-годдзя вядомага іспанскага санктуарыя Божай Маці ў Тарэсьюдад, даставіўшы сюды Будслаўскі абраз. Тут таксама праходзіла сустрэча каталіцкіх сем'яў з Літвы, Расіі, Харватыі і Беларусі.

У санктуарыі знаходзіцца галерэя, у якой размешчаны дзесяткі статуй і абразоў Божай Маці, прывезеных з многіх краін свету. Упершыню ў Тарэсьюдад быў дастаўлены абраз з Беларусі - Маці Божай Будслаўскай, які таксама змясцілі ў галерэі. Напярэдадні беларуская ікона разам з абразамі Найсвяцейшай Панны Марыі з Расіі, Літвы і Харватыі была выстаўлена каля алтара святыні падчас урачыстай малітвы на Ружанцы.

Больш падрабязна аб іспанскім санктуарыі Тарэсьюдад чытайце і глядзіце ВІДЭА >>>

Last modified onАўторак, 21 Ліпень 2015 23:26
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.