Logo
Print this page

Аб дараванні дажджу моляцца гомельскія католікі

У Беларусі ўсталявалася анамальная спякота і засуха, такое надвор'е прагназуецца і бліжэйшы тыдзень.

Падчас святой імшы 10 жніўня парафіяне гомельскай рыма-каталіцкай царквы пачалі малітву аб спыненні засухі. У далейшым вернікі таксама будуць звяртацца да Бога з просьбай аб пасланні дажджу, у тым ліку са старажытнай малітвай Суплікацыяй. Яна з'явілася ў XVIII стагоддзі. У гэтай малітве Царква шукала абароны ад войнаў, голаду, эпідэмій, засухі, паводак і пажараў.

- Засуха - гэта факт, які дапускае Гасподзь. Такія катаклізмы паказваюць, што мы вельмі слабыя, не трымаем свой лёс ва ўласных руках, не можам нічога змяніць - гэта вучыць чалавека пакоры перад Творцам. Многія людзі жывуць так, як быццам Бога няма - можа быць, для іх гэтая засуха стане часам разумення свайго лёсу, свайго жыцця і таго, што трэба трымацца Госпада і Яго запаведзяў, - кажа святар.

Нагадаем, ужо доўгі час на ўсёй тэрыторыі Беларусі ўсталявалася анамальная спякота і засуха, такое надвор'е, па прагнозах сіноптыкаў, чакаецца і бліжэйшы тыдзень.

Last modified onПанядзелак, 10 Жнівень 2015 23:17
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.