Logo
Print this page

Папа Францішак блаславіў вуглавы камень новага касцёла ў Гомелі [ФОТА]

Пантыфік запэўніў усіх жыхароў Беларусі ў сваёй малітоўнай памяці.

У кастрычніку падчас аўдыенцыі з Апостальскім нунцыем у Беларусі Арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці Яго Святасць Папа Францішак блаславіў краевугольны камень пад будаўніцтва новай каталіцкай святыні ў Гомелі, якая носіць той жа тытул, што мела разбураная ў 1938 г. каталіцкая святыня - Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Незадоўга да знішчэння гэтага храма былі расстраляныя святары, якія ў ім служылі.

Папа Францішак уласнаручна падпісаў акт блаславення вуглавога каменя, як знак апостальскага благаслаўлення ўсім жыхарам Гомеля, на долю якіх у апошнія дзесяцігоддзі выпалі цяжкія выпрабаванні. Пантыфік папрасіў Апостальскага нунцыя запэўніць членаў каталіцкай і праваслаўнай супольнасцяў Беларусі, а таксама ўсіх жыхароў краіны, у сваёй малітоўнай памяці, паведаміла Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь Сatholic.by.

Нагадаем, другі ў Гомелі каталіцкі храм плануецца ўзвесці на ўездзе ў горад на Рэчыцкім праспекце.

Last modified onСубота, 10 Кастрычнік 2015 00:01
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.