Папа Францішак блаславіў вуглавы камень новага касцёла ў Гомелі [ФОТА]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Пантыфік запэўніў усіх жыхароў Беларусі ў сваёй малітоўнай памяці.
У кастрычніку падчас аўдыенцыі з Апостальскім нунцыем у Беларусі Арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці Яго Святасць Папа Францішак блаславіў краевугольны камень пад будаўніцтва новай каталіцкай святыні ў Гомелі, якая носіць той жа тытул, што мела разбураная ў 1938 г. каталіцкая святыня - Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Незадоўга да знішчэння гэтага храма былі расстраляныя святары, якія ў ім служылі.
Папа Францішак уласнаручна падпісаў акт блаславення вуглавога каменя, як знак апостальскага благаслаўлення ўсім жыхарам Гомеля, на долю якіх у апошнія дзесяцігоддзі выпалі цяжкія выпрабаванні. Пантыфік папрасіў Апостальскага нунцыя запэўніць членаў каталіцкай і праваслаўнай супольнасцяў Беларусі, а таксама ўсіх жыхароў краіны, у сваёй малітоўнай памяці, паведаміла Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь Сatholic.by.
Нагадаем, другі ў Гомелі каталіцкі храм плануецца ўзвесці на ўездзе ў горад на Рэчыцкім праспекце.
Related items
-
В Минске легендарный мастер открыл благотворительный барбершоп. Он католический
-
У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга
-
Каб знайсці грошы на рамонт касцёла ў Рэчыцы, на аўкцыён выставілі карціну
-
Чаму канцэрты ў касцёле ў Брэсце – з'ява больш небяспечная, чым гэта можа здавацца
-
Чырвоны касцёл: набліжаецца завяршэнне рэканструкцыі