Logo
Print this page

Служыць імшы ў гомельскім касцёле сталі ўдвая часцей

Кожны будні дзень службы - раніцай і ўвечары, па нядзелях - чатыры імшы.

Новы расклад святых імшаў у гомельскім касцёле стаў дзейнічаць з 12 кастрычніка. З гэтага дня кожны будні дзень службы праходзяць і раніцай, і ўвечары - у 8.00 і 18.30. У суботу праводзіцца па-ранейшаму адна імша ў 8.00, а па нядзелях акрамя службаў у 9.00 і 12.00 адпраўляюцца яшчэ дзве - у 16.00 і 18.30. Такім чынам у гомельскіх католікаў з'явілася больш магчымасцяў удзельнічаць у святой імшы - цэнтры хрысціянскага жыцця.

Новаўвядзенні сталі магчымыя дзякуючы ўтварэнню новай каталіцкай парафіі - Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і пачатку служэння яго адміністратара айца Андрэя Шута. У парафіі яшчэ няма сваёй святыні, таму імшы адпраўляюцца ў пакуль адзіным у Гомелі касцёле - парафіі Нараджэння Божай Маці.

У дадатак да тых службаў, якія праводзіць парафія Нараджэння Божай Маці, для жыхароў Савецкага раёна - вернікаў парафіі Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі - у касцёле праходзяць імшы ў панядзелак у 8.00, у аўторак - у 18.30, у сераду - у 8.00, у чацвер - у 18.30, у пятніцу - у 8.00, у суботу - у 8.00 (разам з парафіяй Нараджэння Божай Маці), у нядзелю - у 16.00 і 18.30.

Вядома, гэта не значыць, што католікі з Савецкага раёна павінны прыходзіць толькі на імшы сваёй парафіі - кожны можа выбіраць для ўдзелу службу раніцай ці вечарам, зыходзячы са сваіх магчымасцяў.

Last modified onАўторак, 13 Кастрычнік 2015 09:58
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.