Служыць імшы ў гомельскім касцёле сталі ўдвая часцей
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
Кожны будні дзень службы - раніцай і ўвечары, па нядзелях - чатыры імшы.
Новы расклад святых імшаў у гомельскім касцёле стаў дзейнічаць з 12 кастрычніка. З гэтага дня кожны будні дзень службы праходзяць і раніцай, і ўвечары - у 8.00 і 18.30. У суботу праводзіцца па-ранейшаму адна імша ў 8.00, а па нядзелях акрамя службаў у 9.00 і 12.00 адпраўляюцца яшчэ дзве - у 16.00 і 18.30. Такім чынам у гомельскіх католікаў з'явілася больш магчымасцяў удзельнічаць у святой імшы - цэнтры хрысціянскага жыцця.
Новаўвядзенні сталі магчымыя дзякуючы ўтварэнню новай каталіцкай парафіі - Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і пачатку служэння яго адміністратара айца Андрэя Шута. У парафіі яшчэ няма сваёй святыні, таму імшы адпраўляюцца ў пакуль адзіным у Гомелі касцёле - парафіі Нараджэння Божай Маці.
У дадатак да тых службаў, якія праводзіць парафія Нараджэння Божай Маці, для жыхароў Савецкага раёна - вернікаў парафіі Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі - у касцёле праходзяць імшы ў панядзелак у 8.00, у аўторак - у 18.30, у сераду - у 8.00, у чацвер - у 18.30, у пятніцу - у 8.00, у суботу - у 8.00 (разам з парафіяй Нараджэння Божай Маці), у нядзелю - у 16.00 і 18.30.
Вядома, гэта не значыць, што католікі з Савецкага раёна павінны прыходзіць толькі на імшы сваёй парафіі - кожны можа выбіраць для ўдзелу службу раніцай ці вечарам, зыходзячы са сваіх магчымасцяў.
Related items
-
«Гэта будзе бомба!» Яшчэ ў адным касцёле Мінска з'явіцца арган
-
Асноўныя праблемы Каталіцкай царквы назваў арцыбіскуп Кандрусевіч і даў прагноз на яе будучыню
-
Адзінота, цэлібат. Ксёндз шчыра назваў галоўныя цяжкасці сучасных святароў
-
Ні ў Маскве, ні ў Мінску, ні ў Заслаўі праваслаўнае духавенства не ўдзельнічала ў малітве аб адзінстве хрысціян
-
Тры народы – Польшчы, Беларусі і Украіны – аб'яднала незвычайная кампазіцыя ў цэнтры Варшавы
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу