Гомельскія каталікі будуць маліцца аб спасланні дажджу
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
Ужо два тыдні Паўднёвы Усход Беларусі перажывае вялікую засуху, тэмпература перавышала 30 градусаў.
У час знаходжання ў гомельскім касцёле рэліквій Святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса мясцовыя каталікі плануюць маліцца аб спасланні дажджу на Гомельскую вобласць і прасіць заступніцтва ў Святой Тэрэзы.
Ужо каля двух тыдняў Паўднёвы Усход Беларусі перажывае вялікую засуху, доўгі час тэмпература паветра днём перавышала 30 градусаў. Больш за ўсіх ад засухі пакутуюць вяскоўцы: на гародах гінуць расліны, высыхаюць травы, для ўтрымання жывёл неабходны вялікі расход вады. І ў бліжэйшы тыдзень сіноптыкі не прагназуюць дажджоў на Гомельшчыне, паведамляе katolik-gomel.by.
- Засуха - гэта факт, які дапускае Гасподзь. Такія катаклізмы паказваюць, што мы вельмі слабыя, не трымаем свой лёс ва ўласных руках, не можам нічога змяніць - гэта вучыць чалавека пакоры перад Творцам. Многія людзі жывуць так, як быццам Бога няма, можа быць, для іх гэтая засуха стане часам разумення свайго лёсу, свайго жыцця і таго, што трэба трымацца Госпада і Ягоных запаведзяў, - кажа святар.
Related items
-
У чым сакрэт? Упершыню за шмат гадоў хлопцы з Гомеля паступаюць у семінарыю, прычым, другі год запар
-
У каталіцкую семінарыю ў Беларусі залічаны 6 чалавек – меней, чым летась
-
Ратуючы дзіця, загінула верніца ў Уфе. Яна была ў пілігрымцы ў Беларусі
-
Аднаўляць не было чаго. Чаму ў Навагрудку разабралі будынак кляштара, патлумачыў вернік
-
Гістарычны будынак кляштара знеслі ў Навагрудку – манахіні просяць дапамогі, каб пабудаваць новы