Logo
Print this page

Гомельскі касцёл адзначыў парафіяльнае свята [фота]

У праграме былі Імша, малітва, пікнік, гульні для дзяцей.

У суботу, 10 верасня, у гомельскай рыма-каталіцкай царкве Нараджэння Божай Маці адзначылі парафіяльнае свята. Нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі католікі святкуюць 8 верасня, але ў Гомелі ўрачыстасць была перанесена на суботу дзеля ўдзелу большай колькасці святароў, вернікаў і гасцей.

Гомельскі касцёл названы ў гонар Нараджэння Божай Маці, таму штогод гэтае свята мясцовыя католікі адзначаюць асабліва ўрачыста.

Святочная Імша з удзелам многіх святароў і біскупа Казіміра Велікасельца адбылася ўранку, а пасля вячэрняй Літургіі гадзін у двары касцёла зладзілі «агапу» - так са старажытнасці называюць агульную трапезу хрысціян першых стагоддзяў. На пір пробашч запрасіў усіх вернікаў і гасцей, якіх прасіў прынесці да стала ўласныя стравы, салаты і прысмакі, а шашлыкі, каўбаскі на грылі, іншыя пачастункі і музыку арганізавала парафія. Многія прыходзілі разам з маленькімі дзецьмі - з імі гулялі скаўты.

Фота Аліны Ярмоленка і Кіры Палявой

Last modified onСубота, 10 Верасень 2016 23:27
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.