Гомельскія каталікі адправяцца ў Рым на кананізацыю Папы Яна Паўла II
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
На свята Божай Міласэрнасці Ватыкан прызнае святым таксама Папу Яна XXIII.
У гомельскім каталіцкім касцёле хутка пачнецца запіс на паездку ў Рым, дзе 27 красавіка 2014 года, у Нядзелю Божай Міласэрнасці, адбудзецца кананізацыя благаслаўлёных Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ. Трэба нагадаць, спалучэнне кананізацыі двух Пантыфікаў было асабістым жаданнем папы Францішка. Кардынал Амата, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, каментуючы гэты факт, адзначыў нядаўна, што Ян XXIII быў вялікім прарокам і ініцыятарам ІІ Ватыканскага Сабору, а Ян Павел II рэалізаваў яго на практыцы і развіў ва ўсіх яго кампанентах і ўсім яго патэнцыяле. Паводле іерарха, гэтыя дзве асобы з’яўляюцца стаўпамі не толькі хрысціянскай культуры, але і хрысціянскай святасці.
Святы Айцец ужо раней гаварыў пра Нядзелю Божай Міласэрнасці, як верагодны тэрмі кананізацыі. Падчас прэс-канферэнцыі ў самалёце на зваротным шляху з Бразіліі ён падзяліўся з журналістамі, што гэта, на яго думку, быў бы адпаведны час. Спачатку ўрачыстасці планаваліся на познюю восень гэтага года, але, на думку Папы, у гэты час падарожжа для многіх пілігрымаў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы стала б небяспечным з-за складаных умоў надвор’я, характэрных для гэтай пары года. Гаворка ішла пра “не вельмі заможных” пілігрымаў, якія адправяцца ў Рым на аўтобусах, а такіх будзе большасць.
5 ліпеня 2013 г. са згоды папы Францішка Кангрэгацыя па справах Кананізацыі выдала дэкрэт аб прызнанні цуду праз заступніцтва бл. Яна Паўла II. У выпадку Яна XXIII Пантыфік зрабіў выключэнне і пагадзіўся з кананізацыяй, прыняўшы пад увагу цуд, які быў зацверджаны для яго беатыфікацыі. Цікава, што Яна XXIII абвясціў благаслаўлёным Ян Павел ІІ, 3 верасня 2000 г. Беатыфікацыя Яна Паўла II адбылася 1 мая 2011 г., яе ўзначаліў Бэнэдыкт XVI, паведамляе беларуская служба "Радыё Ватыкана".
Related items
- Ля сцяны паміж Польшчай і Беларуссю правялі малітву, а працэсію ў Варшаве ўзначаліў Будслаўскі абраз
- Анлайн і афлайн: унікальнае кам'юніці ў Беларусі ствараюць вернікі
- Топ-5 навін рэгіёнаў: віншаванне манаха, «Маёвыя», выпускнікі ў касцёлах
- З вянкамі і паясамі – вось у якіх касцюмах прымалі Першую Камунію дзеці ў Заслаўі
- «Што мы шукаем?» Святар адказаў католікам, якім адмоўлена ў змене абраду