Logo
Print this page

У Гомелі адзначылі Дзень незалежнасці Нігерыі [фота, відэа]

Замежныя студэнты выступалі на сцэне з танцамі і песнямі, распавядаючы аб сваёй традыцыйнай і сучаснай культуры.

1 кастрычніка Федэратыўная рэспубліка Нігерыя адзначыла свой Дзень незалежнасці. У гонар гэтай даты свята прайшоў і ў Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Больш за 50 студэнтаў з гэтай афрыканскай краіны вучацца ў медуніверсітэце, і для гамяльчан яны зладзілі сапраўдны канцэрт. Многія з нігерыйскіх студэнтаў - каталікі, якія рэгулярна наведваюць гомельскую рыма-каталіцкую царкву.

Нігерыйцы выступалі на сцэне з танцамі і песнямі, распавядаючы як аб сваёй традыцыйнай, так і сучаснай культуры.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.