Юдэі і каталікі стварылі ў Гомелі камітэт па добраўпарадкаванні старажытных могілак
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (2)
Праваслаўнай царкве, уладам і грамадскасці таксама прапануюць далучыцца да сумеснай працы.
У гомельскай рыма-каталіцкай царкве прайшла сустрэча пробашча парафіі з прадстаўнікамі юдэйскай рэлігійнай супольнасці «Бейт Яакаў». Прадстаўнікі дзвюх рэлігій абмеркавалі агульную праблему: добраўпарадкаванне старадаўніх гомельскіх могілак. На месцах пахаванняў у раёне «Прудок», у Навабеліцкім і іншых раёнах Гомеля ёсць магілы пахаваных каталікоў, праваслаўных і юдэяў. Многія старадаўнія магілы закінутыя, могілкі маюць патрэбу ў добраўпарадкаванні.
Па выніках сустрэчы быў створаны сумесны камітэт. Юдэі і каталікі таксама звернуцца з прапановай аб сумеснай працы па добраўпарадкаванні могілак да праваслаўнай царквы, мясцовых уладаў і грамадскасці.
- Могілкі - гэта люстэрка сучаснай культуры. Калі магілы людзей, якія некалі шмат зрабілі для культуры краіны, зараз закінутыя, гэта не нармальна, - каментуе пробашч парафіі Нараджэння Божай Маці Славамір Ласкоўскі.
У бліжэйшыя дні юдэі і каталікі зноў сустрэнуцца, каб дэталёва абмеркаваць план працы. Добраўпарадкаваць могілкі плануецца да Дня ўсіх святых і Дня памінання мёртвых.
Related items
-
Асаблівы выпадак: каталіцкі санктуарый у прыватным парадку наведаў старшыня райвыканкаму
-
У «беларускім» касцёле ў Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс: «Яна шукала паяднання з Госпадам»
-
Як гучыць Бах на 100-гадовым аргане ў драўляным беларускім касцёле, паказала парафія
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?