Эксперымент: ці стане папулярным хрысціянскі VLOG? [відэа]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
Пішыце, што б вам было цікава ўбачыць з жыцця католікаў?
Відэа-блог або vlog - гэты від аповяду пра сваё жыццё цяпер імкліва набірае папулярнасць. Школьнікі, моладзь і дарослыя здымаюць кароткія ролікі пра свае будні і святы. Многія відэа пра тое, як нехта ходзіць у школу, на працу, танчыць або проста гуляе набіраюць дзесяткі і сотні тысяч праглядаў.
Katolik-gomel.by вырашыў паставіць эксперымент: а ці запатрабаваны хрысціянскі блог, ці стане ён папулярным? І праз такую простую, даступную, зразумелую сучаснай моладзі форму мы хацелі б расказаць пра хрысціянства і каталіцкую Царкву.
А яшчэ - запрасіць іншых здымаць блогі аб сваім хрысціянскім шляху. Выкладвайце і давайце спасылкі ў каментарах! І пішыце, што б вам яшчэ было цікава ўбачыць у хрысціянскім влогу?
Media
Related items
-
Першы пазітыўны прыклад: кусташ санктуарыя ў Браславе змог застацца служыць у Беларусі
-
Святару з Польшчы выдалі пажыццёвую забарону на ўезд у Расію
-
Вядомыя беларускія музыкі рыхтуюць новую праграму – па псальмах Давіда
-
Загадкавую капліцу пабудавалі на Міншчыне. Што пра яе вядома?
-
З вядомым святаром развіталіся ў Магілёве. Пакінуць Беларусь вымушаны не толькі ён