Кінапаказы пад адкрытым небам стартуюць у гомельскім касцёле
- Written by katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (2)
Паглядзець і абмеркаваць разумнае кіно для душы прапаноўваюць усім жадаючым.
У гомельскай рыма-каталіцкай парафіі аднавілі правядзенне кінапаказаў пад адкрытым небам. Сумесныя прагляды кіно ў двары касцёла ўжо практыкаваліся ў 2013-2014 гадах, але затым спыніліся з-за ад'езду адказнага за працу з моладдзю святара. Нядаўна ініцыятыву аднавіць кінаклуб пры храме прапанавала гомельская група аматараў кіно, пробашч кс. Юры Варанко падтрымаў ідэю.
Першы паказ, які наведалі больш за 50 чалавек, прайшоў 11 жніўня - гледачам прапанавалі фільм "Вячэрні экспрэс «Сансет Лімітэд»". Наступны прагляд таксама пройдзе ў пятніцу, у 21.00 у двары касцёла (вул. Савецкая, 118, прыпынкі «Гатэль «Турыст» і «Універсітэт»).
Для паказаў будуць адбіраць сур'ёзныя фільмы, якую нясуць карысць для душы. Звычайнага забаўляльнага кіно не будзе ў касцёле і па той прычыне, што пятніца для католікаў і ўсіх хрысціянаў - журботны дзень, калі вернікі ўзгадваюць пакуты і смерць Езуса Хрыста, трымаюць пост, устрымліваюцца ад забаў.
Перыядычнасць сустрэч пакуль вызначацца. У дажджлівыя вечары прагляды будуць праходзіць у зале на першым паверсе храма.


Related items
-
Не толькі жанчына. У віцебскім касцёле з галоўнай фрэскі зніклі яшчэ двое персанажаў
-
Названыя прычыны пажару ў касцёле ў Сапоцкіне, біскуп выступіў са зваротам
-
Бэтлеемскі агонь міру, які ужо прывезлі ва Украіну, даставяць у Беларусь і Расію
-
Стала вядома, колькі каталіцкіх парафій ліквідавалі ў Беларусі
-
Будслаў прызначылі «духоўным цэнтрам» католікаў Беларусі. Што гэта значыць на практыцы?