Logo
Print this page

На каталіцкае Раство абяцаюць цёплае надвор'е

На ўсёй тэрыторыі краіны прагназуюць плюсавую тэмпературу і яснае неба - на Вігілію можна будзе сустракаць першую зорку!

У апошнія гады Калядная ноч звычайна была марознай, але ў гэты раз сіноптыкі абяцаюць цёплае надвор'е. Практычна на ўсёй тэрыторыі Беларусі, Украіны і Еўрапейскай часткі Расіі прагназуюць адлігу.

Па прагнозах беларускага Гідраметцэнтра, у Калядную ноч у Гомелі і ў многіх іншых гарадах Беларусі тэмпература будзе каля нуля градусаў, надвор'е абяцаюць яснае. Таму можна будзе, згодна з традыцыяй, сустракаць у небе першую зорку, а потым сядаць за стол.

25 снежня прагназуецца тэмпература +1 - +3 градусы, воблачна з праясненнямі, без ападкаў, вецер паўднёвы, умераны.

Дарэчы, сіноптыкі абяцаюць, што адліга працягнецца і пасля Раства, магчыма, аж да Новага году.

Last modified onЧацвер, 19 Снежань 2013 22:21
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.