Гомельскія каталікі здзейснілі 9-месячную малітву за ўратаванне дзяцей ад абортаў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Каб Бог дапамог захаваць жыццё 120 немаўлятам, вернікі кожны дзень маліліся і здзяйснялі добрыя справы.
На Раство парафіяне гомельскага касцёла завяршылі 9-месячную малітву за ненароджаных дзяцей. Як сімвал выратаванага ад аборту дзіцяці многія вернікі прынеслі ў храм па ружы, якія былі пастаўлены перад алтаром.
У гомельскім касцёле такія малітвы з'яўляюцца традыцыйнымі ўжо дзесяць гадоў. Яны пачынаюцца ў сакавіку, на свята Звеставання Пана. У гэтым годзе каля 120 вернікаў склалі абяцанні аб малітве. Каб змагацца за жыццё зачатага дзіцяці, вернікі абавязаліся не толькі штодня чытаць спецыяльную малітву і маліцца на Ружанцы, але і прысвячаць барацьбе якую-небудзь добрую справу.
Кожны прыносіў ружу ў знак сваёй любові да дзіцяці, за якога маліўся, у знак таго, што Гасподзь Бог з любоўю ставіцца да кожнай жыцця, якое зачата ва ўлонні маці. І нават калі яно, жыццё, прыходзіць такім жахлівым чынам - праз гвалт. Бог абараняе кожнае жыццё - гэта з'яўляецца падмуркам традыцыйных 9-месячных малітваў.
Related items
- «Што мы шукаем?» Святар адказаў католікам, якім адмоўлена ў змене абраду
- Ватыкан адмовіў расійскім католікам у пераходзе ў заходні абрад
- У Газе і не толькі: вулічныя Імшы пры крыжах праводзяць у рэгіёнах Беларусі
- «Умацаванне стабільнасці і адзінства». Дзяржорганы назвалі свае задачы ў рабоце з Царквой
- Пад гукі скрыпкі: у палескім райцэнтры да Першай Камуніі прыступілі двое дзяцей