Logo
Print this page

Гомельскія дзеці-каталікі паказалі спектакль-Бэтлеемку [фота]

Павіншаваць вернікаў з Раством прыйшоў іерэй праваслаўнага Свята-Траецкага храма айцец Мікалай Кадацкі.

29 снежня, у Дзень Святой Сям'і, у гомельскай рыма-каталіцкай царкве прайшоў паказ традыцыйнага спектакля -Бэтлеемкі. З дапамогай дарослых парафіянаў касцёла і сясцёр Ордэна Маці Тэрэзы дзеці распавялі біблейскую гісторыю пра Раство Ісуса Хрыста з прыкладам з жыцця ў сучасным свеце.

- Як мы зразумелі са спектакля, самы галоўны падарунак для нованароджанага Езуса - не грошы, ня ўпрыгажэнні, не праца, а нашыя бедныя сэрцы, - падсумаваў пробашч касцёла айцец Славамір.

Павіншаваць дзетак-каталікоў са святам прыйшоў іерэй праваслаўнага Свята-Траецкага храма айцец Мікалай Кадацкі. Разам айцом Славамірам яны раздалі ўсім дзецям салодкія падарункі.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.