Як весці бізнэс па-хрысціянску, раскажа ў Гомелі «Радыё Марыя»
- Written by Katolik.life
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Таксама рэдакцыя каталіцкага радыё правядзе семінар для маладых журналістаў.
У суботу, 24 лютага, каманда каталіцкага «Радыё Марыя» ў Беларусі наведае Гомель. Вернікаў з парафіі Нараджэння Божай Маці пазнаёмяць з радыё, якое з'яўляецца часткаю міжнароднай супольнасці «Радыё Марыя», у якой налічваецца амаль 85 радыёстанцый у 72-х краінах свету.
Таксама ў Гомель прывязуць два семінары ад «Радыё Марыя». Гэта моладзевы семінар «Я - журналіст!» і семінар «Хрысціянскі бізнес» - для тых, хто ўжо працуе. На першай сустрэчы, якая будзе доўжыцца 2,5 гадзіны, чакаюць тых, хто жадае даведацца, як зрабіць добрае і цікавае інтэрв'ю, як правільна ставіць пытанні, як эфектыўна камунікаваць з людзьмі. А яшчэ жадаючым прапануюць паспрабаваць сябе ў ролі сапраўднага журналіста. Пераможцы конкурса атрымаюць магчымасць падрыхтаваць сапраўднае інтэрв'ю для «РМ».
Другая сустрэча – для ўладальнікаў і супрацоўнікаў малога і сярэдняга бізнэсу, індывідуальных прадпрымальнікаў і ўсіх, хто жадае працаваць і зарабляць па-хрысціянску. Семінар практыкум разлічаны на тры гадзіны.
Жадаючых удзельнічаць у сустрэчах просяць загадзя запісацца ў гомельскага пробашча па тэлефоне +375 29 7250113 (кс. Юры).
Related items
-
Як прасоўваецца рэканструкцыя Чырвонага касцёла ў Мінску – фотафакт
-
У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не
-
Топ-7 фота: як у Беларусі адзначылі «Дзяды»
-
На будоўлі ў Мінску знайшлі чалавечыя парэшткі – тут былі каталіцкія могілкі
-
Нечаканыя падрабязнасці руйнавання капліцы на Смаргоншчыне распавёў мясцовы жыхар