Logo
Print this page

Біскуп Велікаселец наведаў з «калядой» усе каталіцкія парафіі Гомельшчыны [відэа]

Ён праспяваў калядку, заклікаў правесці новы год з радасцю і пажадаў міру і дабрабыту кожнай сям'і.

У Калядны перыяд па ініцыятыве Пінскага біскупа Антонія Дзям'янкі ва ўсіх парафіях дыяцэзіі праходзіла «каляда» з удзелам біскупаў - каб падзяліць з усімі вернікамі радасць свята. Каталікоў Брэсцкай вобласці наведваў біскуп Антоні, а парафіі Гомельскай вобласці - дапаможны біскуп Казімір Велікаселец. На працягу Каляднай актавы ён ужо пабываў з «калядой» ва ўсіх касцёлах Гомельшчыны, завяршыўшы віншаванне паствы з Раством у абласным цэнтры 5 студзеня.

Падчас «каляды» у гомельскай парафіі біскуп Казімір заклікаў, каб гэты год вернікі правялі з радасцю, па Божай волі, пажадаў міру і дабрабыту кожнай сям'і.

Біскуп, пробашч, парафіяльны хор і ўсе вернікі спявалі калядкі на беларускай, польскай, рускай і англійскай мовах, працягваючы святкаваць Раство Збавіцеля.

У бліжэйшыя дні біскуп Казімір і гомельскія святары пачнуць душпастырскія візіты ў дамы парафіянаў, каб асвяціць жыллё і прасіць Бога дабраславіць на бліжэйшы год гаспадароў дома.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.