Logo
Print this page

Каталікі, праваслаўныя і пратэстанты будуць святкаваць Вялікдзень у адзін дзень

У 2017 годзе Уваскрасенне Хрыстова выпадае на адзін дзень па двух календарах - 16 красавіка.

У 2017 годзе галоўнае свята ўсіх хрысціян - Уваскрасенне Хрыстова - будзе асаблівым: усе канфесіі адзначаць яго ў адзін дзень, 16 красавіка. У апошні раз гэта адбывалася ў 2014 годзе.

Разлік даты Вялікадня залежыць ад поўні, паколькі старазапаветнае свята было ўсталявана ў памяць збавення габрэйскага народа ад егіпецкай няволі. У старажытных габрэяў Пасха была непераходным святам і адзначалася ад 14 да 21 чысла месяца нісана (па месяцовым календары), які амаль адпавядаў сучаснаму сакавіку.

Хрысціянская Пасха святкуецца ў першую нядзелю пасля вясновай поўні - першай поўні, насталай пасля дня веснавога раўнадзенства. Абедзве Пасхаліі - Александрыйская і Грыгарыянская - заснаваныя на гэтым прынцыпе. Калі поўня раней за 21 сакавіка, то велікоднай лічыцца наступная поўня (+ 30 дзён). Калі велікодная поўня выпадае на нядзелю, то Вялікдзень святкуецца ў наступную нядзелю.

Аднак ўсходнія (праваслаўныя, грэка-каталікі і вернікі старажытнаўсходніх цэркваў) і заходнія (каталікі лацінскага абраду і пратэстанты) хрысціяне выкарыстоўваюць розныя Пасхаліі, што прыводзіць да таго, што адно і тое ж правіла прыводзіць да розных дат.

У новазапаветнай Царкве Пасха святкуецца ў памяць Уваскрасення Езуса Хрыста. Тайная вячэра, пакуты і смерць Хрыста адбываліся напярэдадні Уваскрасення Хрыстова, а ў першы дзень тыдня пасля першага дня яўрэйскага Вялікадня Гасподзь Уваскрос з мёртвых.

Слова «Пасха» паходзіць ад габрэйскага «Песах» і даслоўна перакладаецца як «праходжанне міма», маючы значэнне збавення, пераходу ад смерці да жыцця.

Last modified onСубота, 31 Снежань 2016 13:26
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.