Logo
Print this page

На сустрэчу моладзі запрашаюць гомельскія каталікі [постэр]

У праграме - канферэнцыі, гульні, абед, шмат зносін і, вядома ж, удзел у святой Імшы.

У суботу, 15 сакавіка, у Гомелі пройдзе сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі Рыма-каталіцкай царквы, на якую запрашаюцца ўсе жадаючыя. Ладзіць сустрэчу малады вікарый гомельскай парафіі айцец Дамінік Шыманскі з дапамогай маладых вернікаў касцёла.

Пачнецца мерапрыемства ў 10.30 у Доме міласэрнасці сясцёр ордэна Маці Тэрэзы. У праграме - канферэнцыі, гульні, абед, шмат зносін і, вядома ж, удзел у святой Імшы. Чакаецца, што ў Гомель на сустрэчу прыбудзе моладзь з рыма-каталіцкіх парафій Гомельскай і Брэсцкай абласцей.

 

Last modified onСубота, 15 Сакавік 2014 17:53
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.