Logo
Print this page

Карціна з нядаўна кананізаваным Янам Паўлам II з'явіцца ў гомельскім касцёле

Партрэт напісаў гомельскі мастак, мастацтвазнаўца, спецыяліст па іканаграфіі Мікалай Палкаўнічэнка яшчэ ў 1991 годзе.

Мастацкі партрэт святога Яна Паўла II выстаўляюць падчас святой Імшы ў гомельскай рыма-каталіцкай царкве. Карціну напісаў гомельскі мастак, мастацтвазнаўца, спецыяліст па іканаграфіі Мікалай Палкаўнічэнка яшчэ ў 1991 годзе, тады ж і падарыў яе пробашчу парафіі айцу Славаміру. На той момант кананізаваны тыдзень таму Ян Павел II быў дзеючым Папам Рымскім.

Мастак, малюючы яго партрэт, як быццам ведаў, што Папу кананізуюць. І зараз, калі гэта сапраўды адбылося, карціну са святым Янам Паўлам II вывесяць ў гомельскім касцёле, а пакуль для партрэта шукаюць адпаведнае месца.

Нагадаем, Гомельскія каталікі на чале з біскупам здзейснілі паломніцтва ў Рым на кананізацыю Пантыфікаў - ФОТА >>>

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.