Пад Гомелем пройдзе хрысціянскі міжканфесійны опэн-эйр
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (6)
Праваслаўныя і каталікі збяруцца разам, каб мець стасункі ля вогнішча, таньчыць, спяваць і чытаць вершы пра веру і Бацькаўшчыну.
Ужо ў чацвёрты раз на манастырскім падворку ў Церусе (Гомельскі раён) пройдзе творчы хрысціянскі міжканфесійны фестываль «Хрыстос пасярод нас». Яго арганізуе моладзевы аддзел праваслаўнай Гомельскай епархіі. Як правіла, фестываль збірае каля ста вернікаў праваслаўнай і каталіцкай канфесій. У мінулыя гады ў фестывалі ўдзельнічалі і пратэстанты.
Разам хрысціяне розных канфесій маюць стасункі ля вогнішча, гуляюць у спартыўныя гульні, абедаюць, начуюць у намётавым лагеры, а на сцэне з творчымі нумарамі выступаюць вернікі і святары. У гэтым годзе фестываль таксама пройдзе ў ліпені і будзе мець пэўную тэматыку выступаў - вера і Айчына.
Для жадаючых выступіць са сцэны будзе праводзіцца папярэдні конкурсны адбор, таму свае нумары вернікі рыхтуюць ужо цяпер.
Related items
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?
-
У Гродне паскардзіліся на пілігрымку. Чаму, і што адказалі незадаволеным?
-
Рэкордная колькасць пілігрымаў прыбыла на фэст у Будславе ў 2026 годзе
-
Пачалася трансляцыя фэсту ў Будславе, куды прыйшлі першыя пілігрымы
-
З Беларусі ўжо выехалі некаторыя польскія святары, якім не працягнулі дазвол. А што з астатнімі?