Logo
Print this page

Працягваюцца заняткі ў "Школе веры" для моладзі і дарослых

У гомельскім касцёле праходзяць традыцыйныя сустрэчы «Школа веры» для моладзі і дарослых. Пробашч храма запрашае вернікаў усіх канфесій і нават атэістаў.

Тут можна паглыбіць свае духоўныя пазнанні, знайсці адказы на пытанні аб жыцці Касцёла. Таксама запрашаюцца тыя, хто хоча прыняць у каталіцкай парафіі сакрамэнты хросту і шлюбу, рыхтуецца хрысціць дзіця ці стаць хросным, а таксама тыя, хто жадае спавядацца і прымаць у касцёле Святую Камунію. «Школа веры» чакае і тых, хто не бачыць сэнсу жыцця, хто адзінокі або мае праблемы ў сям'і, хто шукае сваё пакліканне, сустрэчы з Богам.

Заняткі праходзяць па панядзелках у 19.30. Адрас храма: Гомель, вул. Савецкая, 118, прыпынкі «Гатэль «Турыст» і «Універсітэт». Знайсці касцёл на карце можна ў рубрыцы «Кантакты» у правай калонцы на галоўнай старонцы сайта.

Last modified onЧацвер, 01 Лістапад 2012 01:36
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.